Commands_Belarussian.txt

(20 KB) Pobierz
Запуск Live for Speed з каманднага радка і тэкставыя каманды
=============================================================
//utf-8


ПАРАМЕТРЫ КАМАНДНАГА РАДКА
--------------------------
LFS можна запусціць з каманднага радка (command prompt) або з іншай праграмы. Ёсць рэжым вылучанага сервера без трохмернай графікі: "nogfx". Перш чым выбіраць опцыі свайго сервера, будзе карысным запусціць LFS і паспрабаваць опцыі ў падзеле "Сеткавая гульня\Пачаць новую гульню" - праграма падлічыць і пакажа, які трафік будзе ствараць гульня.

Вылучаны сервер трэба абавязкова запускаць з параметрамі каманднага радка, альбо з камандным файлам.

УВАГА - альтэрнатыва каманднаму радку - камандны файл:

Замест доўгага каманднага радка можна выкарыстаць камандны файл ххх.txt . Гэты файл утрымоўвае тыя ж самыя параметры каманднага радка. Параметры не абавязкова пісаць у адным радку. Можна пісаць каментары, пачынаючы іх з двух дробаў //. Камандны радок для запуску тады будзе выглядаць проста :


LFS /cfg=xxx.txt (дзе xxx.txt - імя гэтага файла)

/host=Host Name      :Імя сервера, першы параметр
/pass=Pass           :калі трэба - пароль
/admin=Pass          :калі трэба - пароль адміністратара
/ip=X.X.X.X          :калі трэба - ip-адрас інтэрфейсу
/port=63392          :порт, вялікі лік, але менш 65536
/mode=demo           :рэжым: demo / s1 / s2
/usemaster=yes       :ці выкарыстаць майстар-сервер: no (не) / yes (так) / hidden (выкарыстаць, але не паказваць сервер у спісе

/track=XXCR          :траса і канфігурацыя (напр. BL1 / SO3R / FE4)
/weather=1           :надвор'е: 1,2,3 (на некаторых трасах толькі 1,2)
/cars=[cars]         :машыны, см. ніжэй : "Car Strings"
/maxguests=4         :максімальны лік гасцей (злучэнняў)
/carsmax=5           :максімальны лік машын у гонцы
/carshost=1          :макс. лік машын (ч+б) ад сервера
/carsguest=1         :макс. лік машын (ч+б) ад госця
/pps=4               :частата абнаўлення інфармацыі аб каардынатах іншых машын, пакеты ў секунду (3-6) - уплывае на плыўнасць руху (больш - лепш), і трафік (больш - больш).
/qual=0              :працягласць кваліфікацыі ў хвілінах, 0 - не
/laps=5              :лік кругоў у гонцы, 0 - практыка
/wind=1              :вецер: 0 не / 1 слабы / 2 моцны
/dedicated=no        :вылучаны сервер: no / yes / nogfx (экран з
тэкстам без графікі) / invisible (нябачны працэс)

/vote=yes            :ці могуць госці галасаваць за кiк і бан: no / yes
/select=yes          :ці могуць госці выбіраць трасу : no / yes
/rstmin=X            :не рестартовать X секунд пасля старту гонкі
/rstend=X            :не рестартовать X секунд пасля фінішу гонкі
/autokick=no         :аўтакiк якія едуць супраць руху: no / yes /
ban (бан) / spectate (не кiкаць, а зрабіць назіральнікам)

/midrace=yes X       :уваход ва ўжо распачатую гонку:  no / yes
/mustpit=no          :абавязковы пiтстоп : no / yes
/start=finish        :стартавы парадак: fixed (азначаны загадзя) / finish (у парадку фінішу) / reverse (у обратом парадку) / random (выпадковы)

/insim=PORT          :порт для InSim (паміж 1 і 65535)
/windowed=X          :ці адчыняць акно праграмы: no / yes ("перазапісвае" параметр dedicated)

/welcome=X.txt       :імя файла з прывітаннем
/tracks=X.txt        :імя файла са спісам дазволеных канфігурацый трас





ТЭКСТАВЫЯ КАМАНДЫ У ГУЛЬНІ
------------------------
LFS падтрымлівае сістэму тэкставых каманд, падобных на контр-страйкавыя, к'уэйкавыя і іншыя.

Звычайнае тэкставае паведамленне (лацінская клавіша Т адчыняе акно) становіцца камандай, калі пачынаецца са знака дробу (/).

Каманды сервера :
-----------------
Некаторыя тэкставыя каманды прызначаныя выключна для сервераў і адміністратараў.

Простыя каманды без параметраў:

/restart             :(рэ)старт гонкі
/qualify             :(рэ)старт кваліфікацыі
/end                 :зварот у экран налады гонкі
/names               :на вылучаным серверы - паказваць альбо імёны гоншчыкаў, альбо іх лагіны на liveforspeed.net
/exit                :"чыстае выйсце" з сервера ў рэжыме nogfx
/help                :паказаць спіс каманд
/reinit              :поўны рэстарт сервера (выкідвае ўсіх гасцей)

Каманды з параметрамі - у экране налады гонкі :

/track XXCR          :траса і канфігурацыя (заўв. BL1 / SO3R / FE4)
/weather X           :святло (1, 2, 3...)
/qual X              :працягласць кваліфікацыі (0 = не)
/laps X              :лік кругоў (0 = практыка)
/hours X             :даўжыня гонкі ў гадзінах (калі не паказаныя кругі)
/wind X              :вецер (0 не / 1 слабы / 2 моцны)
/autox X             :загрузіць аўтакросавую схему з файла X
/axclear             :ачысціць трасу ад аўтакросавых аб'ектаў

Каманды з параметрам, якія працуюць у любым месцы

/axlist X            :спіс аўтакросавых схем для трасы Х, напр. AU1
/axlaps X            :прызначыць лік кругоў на аўта кросавай схеме
/maxguests X         :максімальны лік гасцей на серверы
/carsmax X           :макс. лік машын у гонцы наогул
/carshost X          :макс. лік машын ад сервера (чалавек + боты)
/carsguest X         :макс. лік машын (ч+б) ад госця
/pps X               :частата абнаўлення інфармацыі аб каардынатах іншых машын, пакеты ў секунду (3-6) - уплывае на плыўнасць руху (больш - лепш), і трафік (больш - больш).

/msg X               :адправіць сістэмнае паведамленне
/rstmin X            :забарона рэстарту на працягу Х секунд пасля старту
/rstend X            :забарона рэстарту на працягу Х сек. пасля фінішу
/autokick X          :аўтакiк якія едуць супраць руху: no / yes /
ban (бан) / spectate (не кiкать, а зрабіць назіральнікам)

/midrace X           :дазволіць уваход у гонку пасля старту : no/yes
/mustpit X           :абавязковы пiт-стоп : no/yes
/start X             :парадак старту : fixed/finish/reverse/random
/pass X              :усталяваць новы пароль (пустая каманда - зняць пароль)
/welcome X.txt       :усталяваць файл з вітальным паведамленнем
/tracks X.txt        :усталяваць файл са спісам дазволеных трас

Кік і бан - у любы момант :

/spectate X          :перавесці карыстальніка X у назіральнікі
/kick X              :адлучыць (кiкнуть) карыстальніка X
/ban X Y             :забаніць карыстальніка X на Y дзён (0 = на 12 гадзін)
/unban X             :прыбраць бан карыстальніка X
/pitlane X           :перамясціць карыстальніка X у гараж

Налады сервера :

/vote X              :дазволіць гасцям галасаваць - no / yes
/select X            :дазволіць гасцям выбіраць трасы - no / yes
/cars [cars]         :дазволеныя машыны (см. ніжэй "Імёны машын")

Штрафы :

/p_dt Х              :прызначыць гоншчыку Х штраф праезд па пiт-лэйну
/p_sg Х              :прызначыць штраф стоп-н-гоў
/p_30 Х              :даць 30 штрафных секунд (да выніку)
/p_45 Х              :даць 45 штрафных секунд

Паведамленні ў гонцы : (вялікія надпісы ў цэнтры экрана)

/rcm ПАВЕДАМЛЕННЕ       :напісаць паведамленне для наступнай адпраўкі
/rcm_ply Х           :паказаць гэтае паведамленне карыстальніку Х
/rcm_all             :паказаць паведамленне ўсім
/rcc_ply Х           :схаваць паведамленне ў карыстальніка Х
/rcc_all             :схаваць усе паведамленні ў усіх карыстальнікаў


Каманды сервера таксама могуць выклікаць усё, хто злучыўся з серверам, паказаўшы пароль адміністратара, калі той быў прызначаны пры запуску сервера.


Каб паказваць вітальнае паведамленне :

-------------------------------------------
Стварыце тэкставы файл "X.txt" у папцы LFS.
Напішыце паведамленне (да 200 сімвалаў) у файле.
Выкарыстайце каманду /welcome=X.txt у камандным радку пры запуску сервера.


Каб абмежаваць магчымыя канфігурацыі трас :
-----------------------------------------------
Стварыце тэкставы файл "X.txt" у папцы  LFS.
Напішыце ўсе трасы і канфігурацыі, якія вы жадаеце дазволіць.
Адна канфігурацыя ў радку.
Трэба выкарыстаць кароткія імёны трас:
[першыя дзве літары імя аўтадрома] [нумар канфігурацыі] [літара r калі разгорнутая]

Прыклад:

BL1
BL1R
BL2
BL2R
FE1
FE1R

Выкарыстайце каманду /welcome=X.txt у камандным радку пры запуску сервера.


Лакальныя каманды :
-------------------
Большасць з гэтых тэкставых каманд паўтараюць функцыі, якія можна зрабіць уручную праз інтэрфейс праграмы, але ў іншых сітуацыях можа быць карысна кіраваць праз такія каманды, напрыклад, з знешняй праграмы, якая кіруе праграмай LFS праз InSim.

Толькі ў экране налады гульні :

/ai [ІМЯ]            :дадаць бота (імя можна апусціць)
/ready               :кнопка "гатовы"
/cancel              :адмена гатовасці
/clear               :прыбраць усіх гоншчыкаў з спісу

Game setup screen on in game :

/car XXX             :вылучыць машыну (напр. XRT)
/setup X             :вылучыць налады X
/colour X            :вылучыць колеры X
/join                :увайсці ў гонку
/spectate            :назіраць або сыйсці з стартавага спісу
/leave               :адлучыцца ад сервера
/player X            :вылучыць гульца X

Кіраванне рэжымам / паўторам :

/spr X               :паўтор адзінкавай гульні (з першага экрана гульні)
/mpr X               :паўтор сеткавай гульні (з першага экрана)
/end                 :выйсці з паўтору ў першы экран
/sp                  :увайсці ў рэжым адзінкавай гульні
/mp IP PORT          :увайсці ў лакальную сеткавую гульню па паказаным IP-адрасу і порту PORT (першы экран)

У любы момант :

/speedreduce X       :максімальнае памяншэнне дыяпазону рулення (ад 0 да 1)
/reducehalf X        :экспанентнае памяншэнне адчувальнасці рулення ў 2 разу на хуткасці Х м/з
/loadkb X            :загрузіць файл налад клавіятуры (data\misc\X.kbs)
/savekb X            :захаваць файл налад клавіятуры
/out X               :ігнаруецца LFS, выдаецца знешняй праграме

Карысныя каманды для скрыптоў і клавіш кіравання

/fov  ...
Zgłoś jeśli naruszono regulamin