BY Hulecki D., Falszawannie maniet Reczy Paspalitaj (cz.2), Bankauski wiesnik, nr 31 [396] 2007.pdf

(718 KB) Pobierz
187438120 UNPDF
Банкаўскi веснiк, ЛIСТАПАД 2007
ÉIëíéêõü I çìåIáåÄíõäÄ
î ‡Î¸¯‡‚‡ÌÌ χÌÂÚ
ÑÁÏiÚ˚ ÉìãÖñäI
ëfl·‡ Å·ÛÒ͇„‡
ÌÛÏiÁχÚ˚˜Ì‡„‡ Ú‡‚‡˚ÒÚ‚‡
У гэтым рэчышчы палiтычных
стасункаў непазбежным ставаў уз-
броены канфлiкт на Балтыцы. Сы-
туацыю пагаршала варажнеча
памiж абраным у 1587 годзе на
вялiкалiтоўскi i польскi пасад
шведскiм каралевiчам Жыгiмон-
там ІІІ Вазам i ягоным суродзiчам
Карлам ІХ, што захапiў шведскi
трон, якi пэўны час таксама нале-
жыў Жыгiмонту. Увосень 1600 го-
да нечаканым наступам шведска-
га войска на Лiвонiю пачалася
Першая Паўночная вайна, якая
цягнулася з перапынкамi 29 га-
доў. Праз два дзесяцiгоддзi шве-
дам удалося канчаткова адарваць
ад Рэчы Паспалiтай найважней-
шы гандлёвы цэнтр Лiвонii — Ры-
гу. Спыненне гандлю з гэтым го-
радам азначала катастрофу для
эканомiкi ВКЛ. Лiцьвiны
iмкнулiся да спынення вайны, у
той час як палякi не зважалi на
iнтарэсы ВКЛ, выкарыстоўваючы
эканамiчныя праблемы нашага га-
спадарства дзеля працягу сваёй
палiтычнай i рэлiгiйнай экспансii.
У 1621 годзе шведы пачалi
выбiццё бiлонавых шэлягаў i
паўтаракаў у гарадской мынцы
захопленай iмi Рыгi. Гэтыя га-
тункi адпавядалi сваiм намiналам
i вонкавым выглядам найбольш
пашыраным на той час у гандлi
Рэчы Паспалiтай манетам, але
месцiлi менш срэбра. Рыжскiя
шэлягi i паўтаракi распаўсюдзi-
лiся ў аграмадных колькасцях па
ўсёй тэрыторыi Беларусi i Укра-
iны, у той жа час практычна не
трапiўшы ў абарачэнне ў самой
Швецыi. Менавiта так шведы
ўжылi эканамiчную зброю су-
праць свайго сапернiка, увёўшы
ўскосны падатак з мясцовага на-
сельнiцтва. У 1629 годзе быў за-
ключаны мiр памiж дзяржавамi,
але ўжо ў 1632 годзе да кампанii
падрыву эканомiкi Рэчы Пас-
палiтай далучылася мынца ў Эль-
блёнгу, а ў 1644 — гаспадарская
мынца Лiвонii ў той жа Рызе. Сей-
мы 1631-га i 1633 года катэгарыч-
на запатрабавалi неадвалочнага
вываду з абарачэння “ злое мане-
ты эльблёнгскае i рыскае ”. Аднак
тая кепская манета, перадусiм
рыжскiя шэлягi, працягвала
бiцца i ўкiдвацца ў краiну да ся-
рэдзiны 1650-х гадоў, руйнуючы
фiнансавую сiстэму гаспадарства.
Цiкава, што як i ў выпадку з свiд-
нiцкiмi паўгрошамi, знясiльваў
эканомiку Рэчы Паспалiтай эмi-
сiямi нiзкавартаснае манеты...
зноў жа такi сваяк караля поль-
скага i вялiкага князя лiтоўскага.
У пачатку 1630-х гадоў да
афiцыйных шведскiх эмiсiяў шэ-
лягаў далучылася падпольная
мынца ў румынскай Сучаве. Яе
вельмi якасныя падробкi, якiя ча-
сам немагчыма адрознiць ад улас-
на шведскiх манет, курсавалi на-
роўнi з апошнiмi, прыносячы
нечуваныя прыбыткi фальша-
рам.
Сеўскiя “чэхi” . Акцыя па iх
укiдзе была накiравана, перад
усiм, не супраць беларускiх зем-
ляў, а супраць тае часткi Украiны,
што з 1654 года апынулася ў
складзе Маскоўскай дзяржавы.
Аднак закранула яна надзвычай
папулярную ў Рэчы Паспалiтай
манету — паўтарак. Адразу пасля
далучэння левабярэжнай Украiны
царскi ўрад задумаў замянiць кур-
суючыя там манеты Рэчы Пас-
палiтай сваiмi. У гэтым ён сутык-
нуўся з пэўнымi праблемамi, бо
манетная сiстэма Расii заставалася
найбольш адсталай у Еўропе.
Рынкi краiны забяспечвалiся фак-
тычна адзiным, нязручным ва
ўжытку гатункам — капейкай-лу-
скай вагой каля 0,45 грама. Зусiм
iншая сiтуацыя назiралася на Ук-
раiне: там здаўна курсавалi
лiтоўскiя, польскiя i iншыя еўра-
пейскiя манеты рознага кшталту.
Па сваiм узроўнi развiцця
расiйская грашовая сiстэма не
магла сапернiчаць з той, што пана-
вала на Украiне. Патрэба рэформы
фiнансаў у Маскоўскай дзяржаве
стала вiдавочнай.
Ш элягi i паўтаракi шведскiя
Вазаўскiх часоў . У другой палове
XVI стагоддзя ў шведскiм грамад-
стве стала папулярнай iдэя пе-
раўтварэння Балтыйскага мора ва
ўнутранае “шведскае возера”. Гэта
дазволiла б Швецыi стаць дзяржа-
вай нумар адзiн на поўначы Еўро-
пы, кантралюючы ўвесь балтыйскi
мiжнародны гандаль. Перашка-
джалi амбiцыйным планам на-
шчадкаў вiкiнгаў гаспадарствы,
якiя ўжо валодалi цi мелi вiды на
гэтыя абшары, — Данiя, Рэч Пас-
палiтая, Расiя.
Заканчэнне. Пачатак у № 28.
64
ê˝˜˚ è‡ÒԇΥڇÈ
187438120.031.png 187438120.032.png 187438120.033.png
Банкаўскi веснiк, ЛIСТАПАД 2007
ÉIëíéêõü I çìåIáåÄíõäÄ
ò˝Îfl„¥ ¯‚‰ÒÍ¥fl:
Ň͇‚‡Ì˚fl χÌÂÚÌ˚fl Î¥ÒÚ˚
Á Ï˚̈˚ ÛÏ˚ÌÒÍ‡È ëÛ˜‡‚˚
Густава Адольфа, 1632 года
Густава Адольфа, 1633 года
Пасля некалькiх не надта ўдалых спробаў уводу
манет заходняга ўзору, у северскiм Сеўску, што на
той час ужо адышоў да Расii, дайшло да выбiцця “ чэ-
хаў накшталт... каралеўскiх Жыгiмонтаўскiх ”. Гэ-
та адбылося ў 1686 годзе. За трыццаць з лiшкам га-
доў сiтуацыя на ўкраiнскiм рынку нiяк не змянiлася.
Па-ранейшаму новадалучаны рэгiён заставаўся ў рэ-
Хрысцiны, 1645 года
ëŸÒÍ¥fl ˜˝ı¥ 1686 „Ó‰‡
Хрысцiны, 1653 года
Карла Густава, 1655 года
65
187438120.034.png 187438120.001.png 187438120.002.png 187438120.003.png 187438120.004.png 187438120.005.png 187438120.006.png 187438120.007.png 187438120.008.png 187438120.009.png 187438120.010.png
Банкаўскi веснiк, ЛIСТАПАД 2007
ÉIëíéêõü I çìåIáåÄíõäÄ
чышчы польска-лiтоўскага манетнага абарачэння.
Сеўскiм “чэхам” надаваўся прымусовы курс, роўны
маскоўскай капейцы, у той час як срэбра яны месцiлi
на дзянгу (палову капейкi). Аднак падаткi да царска-
га скарбу мусiлi паступаць толькi ў традыцыйнай ма-
неце. Людзей жа, якiя скуплялi за “чэхi” капейкi,
належала бязлiтасна караць смерцю. Былi распраца-
ваныя амбiцыйныя планы выпуску дзясяткаў мiльё-
наў гэтых манет, калi б, як спадзяваўся маскоўскi
ўрад, рынак прыняў “чэха”. Выканаўцы акцыi абавя-
заны былi забяспечыць, каб “та манета ў малара-
сiйскiх местах i ў Польшчы хадзiла бяз жаднага пя-
рэчання ”. Натуральна пад Польшчай у дадзенай цы-
таце мелася на ўвазе ўся тэрыторыя, што заставалася
за Рэччу Паспалiтай, а перш за ўсё частка беларускай
Севершчыны i Магiлёўшчына, як найбольш блiзкiя
“польскiя” землi да месца падзеяў. Дакументальныя
жаролы засведчылi пранiкненне сеўскiх “чэхаў” на
Беларусь. Але ўжо ў наступным годзе эмiсiю мас-
коўскiх паўтаракаў давялося спынiць. “Чэхi” не вы-
трымалi канкурэнцыi з больш якаснымi i шматлi-
кiмi паўтаракамi Рэчы Паспалiтае, не здолеўшы
ўтрымацца ў абарачэннi па нададзеным iм завыша-
ным курсе.
Шастак Людвiка Пацея , а таксама шастакi i
тымфы Пятра І . Мiнула 14 гадоў. На мяжы ста-
годдзяў малады маскоўскi цар Пётр І i кароль Рэчы
Паспалiтае саксонец Аўгуст ІІ дамовiлiся аб хаўрусе
супраць Швецыi. Распачалася Вялiкая Паўночная
вайна, у якую неўзабаве было ўцягнута i ВКЛ. Пятру
цяжка давалася ўтрыманне Аўгуста на сваiм баку, бо
той патрабаваў ад яго вялiкiх грашовых субсыдыяў.
Вымаганне Аўгустам новых i новых сумаў “на ўтры-
манне войска” прыняло несупынны характар. У ад-
ным з лiстоў да Пятра яго паплечнiк Меншыкаў пiша
пра саксонца: “ Королевское Величество зело скучает
о деньгах и со слезами наодине у меня просил, понеже
так обнищал... что есть нечего. Видя его скудость, я
дал ему своих денег 10000 ефимков ”.
Наталенне грашовае смагi хаўруснiка патрабавала
ад цара вялiкiх сродкаў, прычым у трывалай еўрапей-
скай валюце, а не ў малазнаёмых i непапулярных у
Рэчы Паспалiтай капейках-лусках. У гэтых варунках
у Маскве ўзнiкае iдэя арганiзацыi адмысловае грашо-
вае эмiсii звыклых для беларуска-польскага i саксон-
скага абарачэння манетных гатункаў. У 1706 годзе
вялiкiм падскарбным лiтоўскiм Людвiкам Пацеем на
зычанне Пятра i Аўгуста выбiтая апошняя манета
Вялiкага княства — лiтоўскi шастак, што была вы-
пушчана ў абарачэнне па завышаным курсе (фактыч-
на, гэта быў пачатак “тымфавай справы”, аб якой раз-
мова пойдзе нiжэй).
“...З Тыкоцiна ехалi абодва манархi ў Горадню, дзе
кароль Аўгуст назначыў генеральную раду, на якой
вялiкi з’езд быў розных паноў польскiх i лiтоўскiх.
Там Пацею, лiтоўскаму падскарбнаму, дазволена
мынцу адчынiць...
...Бiты шастакi адныя з iмём i асобай караля
Аўгуста, але з таго, што яны фальшывыя былi, то
выдаленыя... Былi на гэных шастакох лiтары LP,
што азначала Людвiк Пацей; людзi ж iнтэрпрэта-
валi тыя лiтары... як “гора народнае” (ludu p acz), i
нiхто не скрушыўся, калi яны былi выдаленыя ”.
Так выказаўся сучаснiк падзеяў Эразм Атвiноўскi
пра апошнюю спробу эмiтавання манеты Вялiкага
княства Лiтоўскага, здзейсненую земскiм падскарб-
ным Людвiкам Пацеем на зычэнне Аўгуста ІІ Саса i
ягонага хаўруснiка Пятра І. Пра няўдачу праекта
распавядае другая частка яго сведчання. Манета бы-
ла настолькi благая ў параўнаннi з былымi шаста-
камi Яна Казiмiра Вазы i Яна Сабескага, што падпала
людской абструкцыi. Срэбра ў ёй было хiба што на
траяк.
Такая недалужная спроба эмiсii шастакоў, распа-
чатая з чужое ласкi, стала апошняй у гiсторыi мын-
царства Вялiкага княства Лiтоўскага. Паступовая
страта незалежнасцi старажытнабеларускага гаспа-
дарства, што асаблiва яскрава праявiлася ў канцы
XVII стагоддзя, калi справаводства было пераведзена
з беларускай мовы на польскую, паланiзацыя шлях-
ты праз касцёл i страта механiзмаў кiравання дзяр-
жавай прывялi да заняпаду i нацыянальнага мын-
царства.
У якiх жа абставiнах з’явiлася гэта манета? Прад-
стаўнiк знатнага роду, Людвiк Пацей прымаў ак-
тыўны ўдзел у Паўночнай вайне, якая пачынаючы з
1704 года iшла на землях Рэчы Паспалiтай, — такой
стала сапраўдная цана хаўрусу Аўгуста ІІ з Расiяй. А
ў 1706 годзе Аўгуст быў вымушаны адмовiцца ад ка-
роны на карысць свайго сапернiка, хаўруснiка Шве-
цыi — Станiслава Ляшчынскага. Тым не менш бойка
за панаванне на Балтыцы працягвалася.
Яшчэ ў 1705 годзе ў Гродна адбылiся перамовы
памiж Аўгустам i Пятром, дзе абмяркоўвалася, на ка-
го ляжа цяжар вайсковых выдаткаў, якiя тады абры-
нулiся ў вынiку пашырэння вайсковага хаўрусу Сак-
сонiя — Расiя на Рэч Паспалiтую. Пётр І не згаджаўся
на поўнае фiнансаванне вайны з выдаткаў расiйскай
эканомiкi, якая i так стагнала пад яе цяжарам. Ён
прапанаваў мацней далучыць да пакрыцця расходаў
эканомiку Рэчы Паспалiтай шляхам увядзення ўскос-
нага падатку — выпуску акупацыйнай манеты па за-
вышаным курсе. Зразумела, манета мусiла быць доб-
ра знаёмага насельнiцтву кшталту.
Доўгi час у нумiзматычнай навуцы ўважалася,
што “мынцу адчынiць” Пацею давялося ў тым самым
месце, дзе прайшлi перамовы хаўруснiкаў — у Грод-
на. Часткова гэта спрычынiлася i да таго, што пазней-
шая эмiсiя (так званых таргавiцкiх таляроў) па ана-
логii была аднесена да той самай мынцы-зданi. Цяпер
гэта традыцыйнае гледзiшча амаль канчаткова аб-
вергнута. Хутчэй за усё тая мынца ў “трэцяй сталiцы
Рэчы Паспалiтай” нiколi не iснавала.
Гродзенскi даследчык Вiктар Какарэка прыводзiць
цытату аб ходзе перамоваў: “ На супольнай нарадзе ў
Градна прапаноўвалi шэраг iдэяў, адна рызыкоўней-
шая i нахабнейшая ад iншае, усе, аднак, засяроджа-
ныя на задуме закладання ў Караляўцы патаемнае
мынцы, што мела бы перабiваць капейкi ў тымфы з
адпаведным знiжэннем iх вартасцi. Аўгуст нарэшце
адмовiў, збаяўшыся, што выкрыццё гэткае задумы
можа выклiкаць у краiне рэвалюцыю .” Замест гэтага
было пастаноўлена даручыць падскарбным абодвух
народаў бiццё срэбнае манеты — тымфаў, шастакоў i
шэлягаў.
Падобна, што дайшло толькi да выбiцця шастакоў.
Прынамсi, iншых манет з iнiцыяламi падскарбнага
ВКЛ нумiзматыка не ведае. Праўда, iснуе яшчэ
адзiны экзэмпляр невялiчкае манеты з гербам Пацеяў
— “Вага”, якi захоўваецца ў Дрэздэнскiм мюнцгабiнэ-
66
187438120.011.png 187438120.012.png 187438120.013.png
Банкаўскi веснiк, ЛIСТАПАД 2007
ÉIëíéêõü I çìåIáåÄíõäÄ
це. Сваiм дызайнам манетка нагадвае нямецка-
аўстрыйскую трохкройцэраўку. Што гэта — мынца-
вая проба, макет цi пазнейшая падробка, цяпер да-
весцi праблематычна. Зразумела адно — у грашовае
абарачэнне ВКЛ гэтая манета не трапiла.
Адзiны вядомы нам гатунак манет Людвiка Пацея
— гэта шастак. Па сваiм выглядзе ён падобны да
польскага шастака, бiтага ў Лейпцыгу ў 1702 годзе.
Сёння да канца невядомыя варункi, у якiх бiлiся гэ-
тыя манеты. Вядома пра знаходкi апошнiх лiтоўскiх
шастакоў па ўсёй тэрыторыi Беларусi, на Беласточчы-
не i нават Украiне.
А тады, у снежнi 1705 года, пасля з’езда хаўрус-
нiкаў Пётр І выехаў з Гродна, пакiнуўшы там частку
войска. Ужо праз месяц горад быў акружаны швед-
скiмi войскамi на чале з Карлам ХІІ. Пасля працяг-
лай асады, у сакавiку таго ж года, расiйскiя вай-
скоўцы ўцяклi з горада, скарыстаўшыся крыгаходам
i знiшчыўшы за сабой масты. Ім удалося выратавац-
ца, коштам чаго стала поўная страта аўтарытэту. Да
мая 1706 года колькасць прыхiльнiкаў Станiслава
Ляшчынскага сярод беларускай шляхты вырасла
ўдвая. Неўзабаве Людвiк Пацей з сваiмi вайсковымi
атрадамi застаўся адзiнай вернай расiйска-саксонска-
му хаўрусу сiлай у заходняй частцы Вялiкага княства
Лiтоўскага.
Улiчваючы такiя абставiны, сучасныя даследнiкi
сцвярджаюць, што адкрыццё земскiм падскарбным
гродненскай мынцы ў 1706 годзе было немагчымым.
Шастакi Вялiкага княства бiлiся за мяжой — у
прускiм Караляўцы, а ў 1707 годзе, магчыма, у Маск-
ве. Як вядома, там хутка распачаўся выпуск iншае
акупацыйнае манеты, якi ўвайшоў у гiсторыю
расiйскай нумiзматыкi як “тинфовое дело”. Гэтыя ма-
неты амаль не трапiлi на беларускiя рынкi. Мас-
коўскiм мынцам было загадана працягваць эмiсiю
шастакоў, а таксама тымфаў, але гэтаму запярэчыў
Аўгуст, баючыся хваляванняў супраць яго ў нашым
гаспадарстве з нагоды выкiду на рынак вялiкае коль-
касцi “подлае” манеты. І ўсё ж у 1707 годзе ў Маскве
былi адбiтыя шастакi, а тымфы бiлiся там жа з 1707
па 1709 год. Гэтыя манеты канавалiся для беларуска-
га рынку, але мелi нетыповы для яго выгляд. Манеты
не мелi на рынку поспеху i неўзабаве былi адклiканы
з абарачэння.
Але не заўсёды прычына выпуску падробкi была
настолькi складанай. Часта фальсiфiкацыямi зай-
малiся звычайныя людзi, мэтай якiх было забеспячэн-
не патрэбнага ўзроўню жыцця сваёй сям’i. Не грэба-
валi дадатковым прыбыткам i служачыя дзяржаўных
мынцаў.
Вядомы комплекс манет, якi iлюструе iх ак-
тыўнасць у гэтым рэчышчы. Гэта даволi кампактная
група фальшывых траякоў Жыгiмонта Вазы, якiя ня-
суць на сабе атрыбуты прыналежнасцi як да польскiх
мынцаў, гэтак i адзiнае на той час мынцы Вялiкага
княства Лiтоўскага ў Вiльнi. Польскi нумiзмат XIX
стагоддзя граф Станiслаў Валеўскi акрэслiў гэткiя
траякi як анармальныя .
Звычайна анармальныя траякi нясуць на сабе знак
(герб падскарбнага цi сiмвал мынцы), уласцiвы
вiленскiм эмiсiям, спалучаны з легендай, што мусiла
змяшчацца на польскiя манеты. Пры гэтым легенда,
як правiла, была напiсана беспамылкова. У прыват-
насцi, Валеўскiм, а пазней i iншым даследчыкам —
Шастак лiтоўскi 1706 года
Тымф Пятра І 1708 года
Тагачасная падробка лiтоўскага орта
Яна ІІ Казiмiра Вазы 1664 года
Паўлам Багдановiчам — выдзелена група анармаль-
ных траякоў з гербамi Дзiмiтра Халецкага i Андрэя
Завiшы, датаваных 1597—1601 гадамi, альбо без да-
таў наогул. Усе гэтыя манеты выкананы на даволi вы-
сокiм узроўнi. Подле версii Багдановiча, яны маглi
нелегальна вырабляцца на адной з каронных мынцаў,
а выкарыстанне знакаў, уласцiвых для манетнае
справы ў Вiльнi, мела на мэце заблытаць сляды гэтай
дзейнасцi.
Выглядае, што майстры, якiя выконвалi манеты,
не скарысталiся з магчымасцi проста скапiраваць ды-
зайн арыгiнала, а наўмысна спалучылi элементы тра-
якоў розных мынцаў. Падчас камбiнавалiся таксама
аверс i рэверс траякоў аднае мынцы, але розных га-
доў.
Досыць часта, асаблiва ў Польшчы, фальшаванне
манет ставiлi на сур’ёзны падмурак i буйныя магна-
ты. Іхнiя замкi, дзякуючы сваёй недаступнасцi, дас-
канала падыходзiлi для стварэння падпольных мын-
цаў. Да прыкладу, з знакамiтай фальшэрскай мынцы
ў Старадраўскiм замку ў Польшчы выйшла больш як
67
187438120.014.png 187438120.015.png 187438120.016.png 187438120.017.png 187438120.018.png
Банкаўскi веснiк, ЛIСТАПАД 2007
ÉIëíéêõü I çìåIáåÄíõäÄ
Ä̇χθÌ˚fl Ú‡flÍ¥ Ü˚„¥ÏÓÌÚ‡ ßßß Ç‡Á˚
퇄‡˜‡ÒÌ˚fl Ô‡‰Ó·Í¥ ÔÓθÒÍ¥ı „Ó¯‡Ÿ
Ü˚„¥ÏÓÌÚ‡ Ißß Ç‡Á˚. è‡Òfl˝·‡Ì‡fl ωÁ¸
å‰ÁflÌ˚fl ̇ÒΉ‡‚‡ÌÌ¥ Î¥ÚÓŸÒÍ¥Ï ¯˝Îfl„‡Ï
ü̇ ßß ä‡Á¥Ï¥‡ LJÁ˚ ŸÁÓÛ 1652 „Ó‰‡
Á Ù‡ÌÚ‡ÒÚ˚˜Ì˚Ï¥ ‰‡Ú‡Ï¥ — 18, 155, 1556
100 тысяч каронных пенязяў i паўгрошаў XV ста-
годдзя, ад наслядоўнiцтваў эмiсiям Ягайлы да паўгро-
шаў Яна Вольбрахта, а таксама манет паморскiх i
крыжацкiх. У 1610—1621 гадах дзейнiчала фальшэр-
ская мынца Мiкалая Камароўскага ў Жывецкiм зам-
ку, дзе майстэрскi падраблялiся каронныя грошы
Жыгiмонта Вазы. Арыштаваны Камароўскi здолеў
выкруцiцца, толькi забiўшы сваiх мынцараў — свед-
каў злачынства.
Кампактную i не вывучаную пакуль групу падро-
бак з адзiным “стылем” складаюць медзяныя наследа-
68
187438120.019.png 187438120.020.png 187438120.021.png 187438120.022.png 187438120.023.png 187438120.024.png 187438120.025.png 187438120.026.png 187438120.027.png 187438120.028.png 187438120.029.png 187438120.030.png
Zgłoś jeśli naruszono regulamin